Библиотека Рефераты Курсовые Дипломы Поиск
Библиотека Рефераты Курсовые Дипломы Поиск
сделать стартовой добавить в избранное
Кефирный гриб на сайте za4eti.ru

Искусство, Культура, Литература Искусство, Культура, Литература

Беларускае дойлiдства

Фонарь желаний бумажный, оранжевый.
В комплекте: фонарик, горелка. Оформление упаковки - 100% полностью на русском языке. Форма купола "перевёрнутая груша" как у
87 руб
Раздел: Небесные фонарики
Совок большой.
Длина 21,5 см. Расцветка в ассортименте, без возможности выбора.
21 руб
Раздел: Совки
Наклейки для поощрения "Смайлики 2".
Набор для поощрения на самоклеящейся бумаге. Формат 95х160 мм.
19 руб
Раздел: Наклейки для оценивания, поощрения

Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт на тэму: "Беларускае дойлiдства". Выканаў: Рыбальчанка Сяргей Алегавiч студэнт 1-ага курсу, ХТ i Т (ПА i САI) Праверыў: 1999 г. Змест Уводзiны Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст. > У старажытнай цагельнi. 9-17 ст. > Станаўленне беларускага кафлярства. Гiсторыя кафлянай печы. Будаўнiчая арцель. Тэхнiка кладкi старажытных дойлiдаў. ЗаключэннеУводзiны. За часы свайго iснавання беларускi народ стварыў выдатную i самабытную спадчыну. Архiтэктура, якой i прысвячаецца дадзеная работа, з’яўляецца яе састаўной часткай i займае сярод помнiкаў матэрыяльнай i духоўнай культуры асобнае месца. Чаму? Менавiта ў архiтэктуры больш чым у якой iншай сферы чалавечай дзейнасцi адлюстравана ўся гiсторыя чалавецтванне толькi яго iдэалогiя, сацыяльна-палiтычнае жыцце, але i эканамiчнае развiцце грамадства.Нягледзечы на вялiкiя страты падчас шматлiкiх разбуральных войнаў, на Беларусi захавалася мноства непаўторных па сваей прыгажосцi i арыгiнальнаму архiтэктурнаму рашэнню помнiкаў. Мэта маей работы — прасачыць гiсторыю развiцця будаўнiцтва на пркацягу з 9 па 17 ст. Выявiць уплыў эканамiчнага стану краiны i яе палiтычных адносiн, адносiн з iншымi дзяржавамi на развiццё будаўнiцтва. Разгледзець эвалюцыю будаўнiчых матэрыялаў i тэхналогiю iх выраблення. Паспрабаваць зрабiць агляд старажытнай цагельнi i тэхнiку кладкi старажытных дойлiдаў. Расказаць гiсторыю кафлянай печы, закрануўшы станаўленне беларускага кафлярства. Таксама асвяцiць часткова дзейнасць будаўнiчых арцеляў i паспрабаваць разгледзець асаблiвасцi будавання беларускiх шэдэўраў архiтэктуры, якiя па сённяшнi дзень цiкавяць сваёй прыгажосцю i арыгiнальнасцю шматлiкiх турыстаў.I. Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст. Першабытныя людзi працавалi i жылi ў прыроднай прасторы пад адкрытым небам, у засенi дрэў, у прымiтыўных будынах альбо ў пячорах. З часам яны навучылiся ўзводзiць будынкi, ствараць так званую архiтэктурную прастору, якая не проста абмежавана сценамi i дахам, але i эстэтычным развiццём асобы. Гэтую прастору людзi дзеля зручнасцi абсталёўваюць рознымi рэчамi. Розныя тыпы будынкаў з’яўляюцца асновай архiтэктурнага асяроддзя Беларусi: iснавалi гаспадарчыя i жылыя пабудовы;абарончыя;культавыя (храмы, касцелы). Да 10 ст. архiтэктура Кiеўскай Русi - першай дзяржавы ўсходнiх славян-была цалкам драўлянай. Пасля таго як кiеўскi князь Уладзiмiр у 988 г. прыняў новую дзяржаўную рэлiгiю — хрэсцiянства, у Кiеў прыбылi i першыя вiзантыйскiя дойлiды. Грэчаскiя дойлiды былi знакамiтымi ва ўсiм хрысцiянскiм свеце. Яны прынеслi на Русь сiстэму крыжова-купальнага храма. У часы праўлення славутага князя Усяслава, празванага Чарадзеям (прыкладна памiж 1044 i 1066 гг. ) была пабудавана Полацкая Сафiя. У Полацкай Сафii ўвасоблена моц i ўплывовасць Полацкага княства. Як i Кiеўская, Полацкая Сафiя была галоўным грамадскiм будынкам у горадзе. Тут прымалi замежных паслоў, аб’яўлялi вайну i заключалi мiр, тут жа знаходзiлася князская скарбнiца i бiблiятэка. Назначэнне гэтага будынка паказвае пячатка горада з надпiсам: »Печаць Полачья i святой Сафii».

Няўмольны час не захаваў велiчнага храма. Сафiя шмат разоў перабудоўвалася i дайшла да нас у выглядзе, набытым у 18 ст. Ад першапачатковага будынка засталiся памуркi, рэшткi слупоў, часткi сцен, якiя ўвайшлi ў аб’емы храма ў 18 ст. » Полацкая Сафiя зроблена з тонкай, добра абпаленай, квадратнай, ярка-чырвонай цэглы таўшчыней 3-4 см. Такая цэгла ў будаўнiчай лiтаратуры называецца плiнфай. У Беларусi плiнфа ўжывалася да канца 17 ст. Клалi яе ў муроўку на спецыяльнай рамчыне з вапны i дробнатоўчанай цэглы-цамянкi. Цамянка надавала трываласць i ружовы колер. . . » Зараз Сафiйскi сабор адноўлены i прыстасаваны пад канцэртную залу. У падземных стварэннях, дзе добра вiдаць муроўкi 11 ст. , арганiзаваны археалагiчны музей.У 12 ст. Полацк па-ранейшаму самы вялiкi i эканамiчна ўсталяваны горад на тэрыторыi Беларусi. Аднак узнiкаюць i развiваюцца новыя гарады, цэнтры невялiкiх, але незалежных княстваў. Падзел Полацкай зямлi на асобныя невялiкiя княствы, аслабленне князскай улады, узрастанне ролi веча-усё гэта адбiлася на развiццi формаў будаўнiцтва. У ролi заказчыкаў цяпер ужо выступаюць не толькi князi, але i духавенства. Патрабаваннi на Беларусi да царкоўных будынкаў таксама змянiлiся, бо палiтычныя мэты паступова саступаюць эканамiчным. Расце колькасць манастыроў, а замест шматслуповых вялiкiх храмаў узводзяцца бажнiцы з шасцю апорнымi слупамi.У першай палове 12 ст. у Полацку склалася самастойная архiтэктурная школа. Полацкiя дойлiды выпрацавалi сваю будаўнiчую тэхнiку i форму будынка. Яна захавала старадаўнюю муроўку са «схаваным радам», хаця ўсе суседнiя княствы ад яе на той час ужо адмовiлiся. Асноўныя рысы, выпрацаваныя полацкiмi дойлiдамi ўвасабляе помнiк у Полацку-Спаса-Прэабражэнская царква Ефрасiнеўскага манастыра, якi быў пабудаваны памiж 1128 i 1156 гг. дойлiдам iванам. iснуе павер’е, што сама Ефрасiння Полацкая, якая шмат зрабiла для развiцця пiсьменнасцi ў Полацку, i была iнiцыятарам будаўнiцтва гэтай царквы. Храм знаходзiцца на высокiм беразе ракi Палаты. Пачатковы выгляд яго значна змянiўся пасля рамонту ў 19 ст. Храм мае невялiкiя памеры. Разам з полацкай архiтэктурнай школай iснавала iншая, больш прагрэсiўная па сваiм будынкам-гродзенская. Прыкладам работы вучняў гэтай школы з’уляецца Каложская царква. Размясцiлася яна над Нёманам на высокiм пагорку. З даўнiх часоў гэта мясцовасць мела назву Каложа. Згодна са старым паданнем «Князь Вiтаўт пасялiў тут палонных аднаго з прыгарадаў Пскова, якi называўся Каложай. »Няўмольны час нанес значныя страты гэтаму ўнiкальнаму помнiку. У сярэдзiне 19 ст. бераг быў падмыты вадой i ўся паўднёвая сцяна, а з ёй i частка усходняй абрынулiся ў Нёман. Будынак адносiцца да шасцiслупных храмаў крыжовакупальнай сiстэмы. Пры будаўнiцтве храма выкарыстоўвалася цэгла i плiнфа. Я лiчу, што цiкава будзе даведацца пра фасад царквы:паверхня сцен адпалявана рознакаляровымi камяннёвымi крыжамi. »Часам здаецца, што сцены ўпрыгожаны каменнымi i керамiчнымi ўстойкамi цёплых колераў, зiхацяць каштоўнымi камянямi асаблiва пасля веснавога дажджу, калi ў сонечных праменнях на керамiчных плiнфах i валунах успыхваюць каляровыя вясёлкi.

» Гродзенскiя майстры будавалi не толькi бажнiцы. Яны ўзвялi мураваны князскi палац, рэшткi якога захавалiся на Замкавай гары ў Гродне.У 11-13 ст. у Цэнтральнай i Заходняй Еўропе, а таксама ў Скандынавii быў распаўсюджаны тып абаронных збудаванняў. Такiя вежы ў 13 ст. увайшлi ў абарончую сiстэму беларускiх гарадоў. Больш дасканаламу тыпу ўзбраення спрыялi складаныя ваенныя i палiтычныя абставiны. » З усiх старон накацiлася варожая навала. Мангола-татарская арда, зруйнаваўшы многiя ўсходнеславянскiя княствы, закранула часткова i тэрыторыю Беларусi. Татарская арда ўдзельнiчала ў мiжусобных войнах i не раз iх бачылi пад сценамi Навагрудка. Яшчэ большая небяспека пагражала захаду i поўначы. На пачатку 13 ст. частку прыбалтыйскiх плямён i iх земляў захапiў Лiвонскi ордэн, i толькi перамога Аляксандра Неўскага прыпынiла яго экспансiю на ўсход. На былых прускiх землях стаў валадарыць Тэўтонскi ордэн-самы люты вораг славян. » Усе гэта прымушала нашых продкаў удасканальваць абарончыя збудаваннi. Абарончыя вежы былi ўзведзены ў Бярэсце, Гароднi, Тураве i iнш. гарадах. Але да нашых дзен дайшла толькi Камянецкая крэпасць. Яна знаходзiцца ў горадзе Камянцы Брэсцкай вобласцi i стаiць на высокiм беразе ракi Лясной. Складзена вежа з вялiка-памернай цэглы цёмна-чырвонага i жаўтаватага колеру, якая на адным з шырокiх бакоў мае барозны. Такая цэгла ўжывалася на тэрыторыi Беларусi з 13 да канца 17 ст. i атрымала назву пальчатка. Пры яе будаўнiцтве дойлiды ўпершыню выкарысталi элементы цаглянай готыкi. Цяпер Камянецкая вежа ператворана ў фiлiал Брэсцкага краязнаўчага музея i стала месцам турысцкiх экскурсiй. У 14 ст. беларускiя землi разам з лiтоўскiмi i большай часткай украiнскiх увайшлi ў новую дзяржаву-ВКЛ. Утварэнне ВКЛ-вынiк унутранага сацыяльнаэканамiчнага i палiтычнага жыцця часткi заходнiх земляў Кiеўскай Русiбыло паскорана iншаземнай агрэсiяй. Толькi разам можна было адбiцца ад крыжацкай i татарскай навалы, захаваць сваю незалежнасць, культуру i мову. З ростам эканамiчных адносiн памiж гарадамi ўмацоўваюцца i культурныя сувязi. Бязлiтасная, сацыяльная i нацыянальная барацьба, шматлiкiя войны зрабiлi вялiкi ўплыў на будаўнiцтва гарадоў i архiтэктуру наогул. Вялiкую ўвагу аддавалi будаўнiцтву гарадскiх вежаў, палацаў, абарончых храмаў. У гэты час фармiруецца новая планiровачная структура гарадоў з дзвума адмiнiстратыйнымi цэнтрамi-замкам i вежай. Дарогi, якiя вялi да замка i рынкавай плошчы, з’яўляюцца асноўнымi, мiж iмi ўзнiкае вулiчная сетка з сваiм уласным рэльефам. Вялiкi поспех маюць прыватна-уласнiцкiя гарады- крэпасцi (Несвiж, Быхаў). Пашырэнне будаўнiцтва вызывае ўзрост каменнай пабудовы ў гарадах(ратушы, цэхавыя дамы, купецкiя i гасцiнныя двары). Таксама ў гэты час на захадзе Беларусi пачалi ўставаць, нiбы з-пад зямлi, ганарлiвыя замкi. Адным з першых на Беларусi замкаў з’яўляецца Лiдскi, пабудаваны ў 30 гг. Ен у 15 ст. уяўляў моцную абарончую пабудову. Замкi такога тыпу былi шырока распаўсюджаны на тэрыторыi прыбалтыйскiх зямель. У 16 ст. у Беларусi назiраецца росквiт замкавай архiтэктуры. Гэта было выклiкана частымi набегамi крымскiх татар, магнацкiмi спрэчкамi, сялянскiмi паўстаннямi.

З украiнскiм русафiлам маёрам Мураўёвым чытач сустрэнецца яшчэ шмат дзе ў будучынi, таму скажам пра яго адно пару слоў. Самае важнае, асноўнае, што нас цiкавiць цяпер, гэта тое, што маёр Мураўёў быў надта блiзкiм сябрам Зiглiнга, аж да розных iнтымнасьцяў, як, прыкладам, супольных вандровак да дзяўчат у розныя часы i ў розных месцах. Мураўёў быў калiсь афiцэрам савецкае армii. Пасьля пераходу ў палон пайшоў на службу да немцаў i побач Зiглiнга тры гады змагаўся з партызанамi ў Беларусi. Там абое й зблiзiлiся. Зiглiнг часьценька браў на ўвагу парады Мураўёва - мо таму, што той меў язык i больш ведаў краiну, а мо i зь iншых прычынаў. Гэтае нас менш цiкавiць. Асноўнае, што ня было тайнiцай, - маёр Мураўёў уважаўся правай рукой Зiглiнга й нярэдка ўплываў на тыя цi iншыя пастановы немца. IV У месяцы лiпенi 1944 года на Мазуршчыне на поўнач ад Варшавы ды ў самай Усходняй Прусii знаходзiлася колькi дзесяткаў тысяч людзей з розных збройных адзьдзелаў, а то й рэштак адзьдзелаў, што эвакуавалiся зь Беларусi. Насамперш былi там адзьдзелы Дапаможнае Палiцыi, Беларускае Краёвае Абароны, рэшткi чыгуначнага батальёну, украiнскай зялёнай палiцыi, што дзейнiчала ў Беларусi


Поиск Рефератов на сайте za4eti.ru Вы студент, и у Вас нет времени на выполнение письменных работ (рефератов, курсовых и дипломов)? Мы сможем Вам в этом помочь. Возможно, Вам подойдет что-то из ПЕРЕЧНЯ ПРЕДМЕТОВ И ДИСЦИПЛИН, ПО КОТОРЫМ ВЫПОЛНЯЮТСЯ РЕФЕРАТЫ, КУРСОВЫЕ И ДИПЛОМНЫЕ РАБОТЫ. 
Вы можете поискать нужную Вам работу в КОЛЛЕКЦИИ ГОТОВЫХ РЕФЕРАТОВ, КУРСОВЫХ И ДИПЛОМНЫХ РАБОТ, выполненных преподавателями московских ВУЗов за период более чем 10-летней работы. Эти работы Вы можете бесплатно СКАЧАТЬ.