Библиотека Рефераты Курсовые Дипломы Поиск
Библиотека Рефераты Курсовые Дипломы Поиск
сделать стартовой добавить в избранное
Кефирный гриб на сайте za4eti.ru

История История     Историческая личность Историческая личность

Тадеуш Костюшка

Фонарь желаний бумажный, оранжевый.
В комплекте: фонарик, горелка. Оформление упаковки - 100% полностью на русском языке. Форма купола "перевёрнутая груша" как у
87 руб
Раздел: Небесные фонарики
Брелок LED "Лампочка" классическая.
Брелок работает в двух автоматических режимах и горит в разных цветовых гаммах. Материал: металл, акрил. Для работы нужны 3 батарейки
131 руб
Раздел: Металлические брелоки
Наклейки для поощрения "Смайлики 2".
Набор для поощрения на самоклеящейся бумаге. Формат 95х160 мм.
19 руб
Раздел: Наклейки для оценивания, поощрения

Паходзіў Тадэвуш Касцюшка са старога беларускага роду. Далёкі яго прапрадзед Фёдар атрымаў Сяхновічы, што паблізу Жабінкі, на Брэстчыне, ад князя Казіміра IV у 1458 годзе. Сын Фёдара Канстанцін служыў пісарам у вялікакняжацкай канцылярыі, яго паважаў і любіў Жыгімонт Стары і пяшчотна называў Кастусь, Касцюша — адгэтуль і прозвішча сям'і. Гербам Касцюшкі мелі «Рох трэці», большасць з іх вылучалася на сярэдніх пасадах вайсковай службы. Маёнтак Сяхновічы быў невялікі, Канстанцін Фёдаравіч выстаўляў з яго ў войска «тры коні». Жонкай Кастуся стала Ганна Галыпанская, з княжацкага роду, параднёнага з польскімі каралямі і вялікімі князямі літоўскімі праз шлюб сясцёр Гальшанскіх з Ягайлам і Вітаўтам. Да сярэдзіны XVII стагоддзя Касцюшкі, якіх ужо стала багата, трымаліся праваслаўя, але ў часы «патопу», як і многія з брэсцкай шляхты, адышлі ад дзедаўскай веры — адны ў каталіцтва, другія — да уніятаў. Сяхновіцкія Касцюшкі былі каталікамі. Людвік, бацька Тадэвуша, вызначаўся энергіяй, дамогся ў 1731 годзе тытула мечніка ваяводства Брэсцкага, абіраўся ў 1743 годзе ад шляхты ваяводства ў Літоўскі Трыбунал, здолеў нейкім чынам адсудзіць у Сапегаў маёнтак Мерачоўшчына, што знаходзіўся за вярсты дзве ад Косава, на тым менавіта месцы, дзе зараз разбураецца дажджамі прыгожы будынак Косаўскага палаца. У Мерачоўчшыне прайшлі дзіцячыя гады Тадэвуша Касцюшкі. Палаца тады яшчэ не было, сям'я жыла ў звычайнай, драўлянай, на некалькі пакояў, пад саламяным дахам хаце — выгляд яе захаваўся на старажытных малюнках. У Тадэвуша меліся дзве сястры — Ганна і Катарына — і брат Юзаф. Маці паходзіла з Ратомскіх, звалася Тэкля. Лічыцца, што яна трымалася праваслаўнага веравызнання і па нараджэнні чацвёртага дзіцяці — сына хрысціла яго ў царкве, дзе і надалі яму імя Андрэй, а ўжо бацька перахрышчваў яго ў Косаўскім касцёле. Можа два гэтыя хрышчэнні і прадвызначалі Тадэвушу доўгі век, бо смерць часта круцілася вакол яго, ды і ён сам неаднойчы шукаў з ёй су стрэчы. Юзаф і Катарына памерлі яшчэ да паўстання, Ганна сканала ў 1814 годзе. Бацькі не стала, калі Тадэвушу было дзесяць гадоў. Жылі Касцюшкі са 115 валок. Дзяліць іх не прыходзілася. Тадэвуш забяспечваў сябе (за выключэннем не-калькіх гадоў) толькі ўласным заробкам. Маёнткам карысталіся брат, які меў невялікія гаспадарскія здольнасці, потым сястра Ганна, затым яе дзеці, хоць лічыліся Сяхновічы за малодшым Касцюшкам. Вучыцца Тадэвуша аддалі не ў Брэсцкую езуіцкую калегію, а ў калегію піяраў у Любашаве за Пінскам. У гэтым рашэнні адчувалася не столькі апазіцыя езуітам, колькі прызнан-не таго факта, што піяры даюць лепшую адукацыю. Манаскі ордэн апошніх займаўся выключна выхаваннем моладзі. Калі некаторыя даследчыкі звычна пішуць, што і школы піяраў былі «зброяй польска- каталіцкай феадальнай экспансіі на беларускіх землях, сродкам прымусовай асіміляцыі і акаталічвання беларускага народа», дык у гэтым мала праўды. І акаталічванне і паланізацыя ўяўлялі сабой ужо завершаны працэс, калі ў 20- ых гадах XVIII стагоддзя піяры з'явіліся на Беларусі. Базыльяне вучылі на беларускай мове, піяры выкладалі на польскай, бо шляхта хацела, каб яе дзеці вучыліся па-польску.

Праваслаўныя школы «аправаслаўлівалі» дзяцей, каталіцкія «акаталічвалі» — гэта нармальная з'ява, асабліва для Беларусі, дзе гэтыя два веравызнанні існавалі здаўна. Іншая справа, што «веру» выкарыстоўвалі ў сваіх мэтах палітыкі, але тут ніводная дзяржава не была лепшая за іншыя. Піяры давалі адукацыю на еўрапейскім узроўні, гэтаму паспрыяла і рэфарматарская дзейнасць вядомага прагрэсіўнага педагога XVIII стагоддзя Станіслава Канарскага. У школу прымаліся дзеці розных саслоўяў, вучыліся яны шэсць гадоў. У лік дысцыплін уваходзілі лацінская мова, рыторыка, матэматыка, фізіка, гісторыя, палітыка, выкладалася і мясцовае права. Шмат увагі ўдзялялася эстэтычнаму і фізічнаму выхаванню, культуры паводзін. У 1765 годзе Касцюшка паступіў у новаствораны Варшаўскі кадэцкі корпус — тагачаснае вышэйшае афіцэрскае вучылішча, дзе спецыялізаваўся па ваеннай інжынерыі. Тут ён атрымаў ад сваіх калегаў мянушку «Швед з-пад Брэста», бо, падобна Карлу XII, падымаўся а чацвёртай гадзіне і, каб прагнаць сон, апускаў ногі ў балею з ледзяной вадой, якую з ночы ставіў пры ложку. Засведчана сябрамі па корпусу, што быў Тадэвуш забіяка, не ўхіляўся ад дуэляў і меў некалькі адзнак мужнасці на целе; пры гэтым яго вызначалі лагоднасць і таварыскасць. Вучыўся ён старанна, стаў вядомы з поспехаў у картаграфіі і малюнку — пры іншых умовах, пэўна, з яго выйшаў бы неблагі мастак. Сімпатыя і клопат начальніка корпуса князя Чартарыйскага ўмагчылі Касцюшку паездку ў Парыж, дзе ён працягваў ваенную навуку, што, аднак, прыкрывалася наведваннямі Акадэміі жывапісу і мастацтваў. Грошай Тадэвуш меў небагата, і часцяком шклянка кавы і булка служылі выдатным снеданнем і вячэрай. Затое жыў у сталіцы свету, знайшоў сяброў, хадзіў па салонах, чытаў Вальтэра і Русо, і тая атмасфера пярэдадня Вялікай французскай рэвалюцыі выхоўвала ягоную свядомасць. Вясной 1775 года Касцюшка вярнуўся на радзіму. Вакантнага месца ў войску не было, і Тадэвуш, чакаючы патэнта, застаўся ў Сяхновічах. Недалёка адтуль знаходзіліся Сасновіцы, дзе жыў заможны і ўплывовы тытулярны ваявода смаленскі Сасноўскі. Тытулярны ў дадзеным выпадку азначае тое, што тытул Сасноўскі насіў, а ваяводства не меў, бо яно даўно было адваявана Расіяй. Аднак тытул захоўваўся для тых, хто прагнуў паганарыцца. Сасноўскі належаў да фанабэрыстых паноў. Праўда, ён мог выказаць беднаму брату-шляхцічу сваю прыязнасць і ласку. 3 гэтае прычыны Касцюшка як ча-лавек адукаваны, пабачыўшы Еўропу, а да таго ж і здольны мастак, атрымаў запрашэнне пана ваяводы ў свой маёнтак даваць урокі малявання яго дачцы Людвісі. Зразумела, не ў якасці настаўніка, якому плацяць, што закранала б годнасць і гонар Касцюшкі, а ў якасці асвечанага госця. Людвіка мела 19 гадоў, капітан Касцюшка — 27. Маладыя людзі пазнаёміліся ў маі, і не дзіўна, што вясенні росквіт прыроды, стары парк з утульнымі альтанкамі, майскія зоркі, салаўіныя песні паспрыялі Тадэвушу і Людвісі закахацца. Каханне цягнулася па кастрычнік; злая бацькоўская воля яго абарвала. Адной з падстаў стала тое, што Сасноўскі вырашыў парадніцца з князямі Любамірскімі. Гуляючы ў карты, ён прайграў Станіславу Любамірскаму адзін са сваіх маёнткаў.

Трэба было развітвацца з багаццем, а гэта, вядома, адбівалася болем. І Сасноўскі дамовіўся з князем аддаць за ягонага сына Людвісю. 13 верасня ён атрымаў ад Станіслава Панятоўскага прывілей на пасаду гетмана польнага літоўскага. Гэта ўжо быў сапраўдны ўрад. І вось жонка паведамляе яму: па яе назіраннях сэрцы Тадэвуша і Людвікі працяу стрэламі Амур. Пан гетман адразу ж сустрэўся з Касцюшкам і прама мовіў яму, што як сінягорліца не для шэрага вярбеля, так дачка панская не для дробнага шляхціча. Касцюшку прыйшлося сесці на каня і ад'ехаць. Але страціць каханую ён не меўся, таму склаў план выкрасці Людвісю і абвянчацца з ёй без згоды пыхлівага пана гетмана. На сваю бяду Тадэвуш абмовіўся пра задуму каралю. Панятоўскі, прыязны да Касцюшкі, гэты яго рыцарскі намер ухваліў, аднак паслаў людзей папярэдзіць Сасноўскага. Тадэвуш сабраў прыяцеляў, Людвіка ў дамоўленую ноч выйшла ў парк, і коні паімчалі іх па дарозе шчасця. Аршак сябрукоў ляцеў за імі, як вясельная дружына. Але Сасноўскі ў пару спахапіўся, харугва гайдукоў пайшла наўздагон маладым, і Людвіку адбілі. Касцюшку прыйшлося хавацца, бегчы за мяжу, бо за наезд, выкраданне дачкі гетман лёгка мог дамагчыся для яго смяротнага выраку. Уцячы ад гайдукоў Сасноўскага было няцяжка, а вось ад безграшоўя на кані яшчэ нікому на белым свеце ўцячы не ўдалося. Касцюшка апынуўся ў Францыі, але бедных там хапала і без яго. У той час Амерыканскія штаты ваявалі з Англіяй за незалеж-насць, рэспубліканцы — супраць каралеўскіх войскаў. Манархічная Францыя, як адвечны вораг Англіі, падтрымлівала амерыканскіх рэспубліканцаў. Апошнім патрабаваліся дасведчаныя афіцэры, і шмат французаў служыла там. Сябры падказалі Тадэвушу, што паездка за акіян — найлепшы для яго сродак перамагчы тугу разлукі з каханай і засцерагчыся ад галечы. На акіянскіх абсягах дзейнічалі бязлітасныя англійскія карсары, і гэта рабіла плаванне небяспечным, але іншага выйсця не было. У 1776 годзе Тадэвуш сышоў на амерыканскую зямлю. Тут Касцюшка ўбачыў тое, што не магло прысніцца на радзіме і што няхутка яшчэ з'явілася ў Еўропе,— вольных людзей, якія вырашылі дамагчыся роўнасці грамадзянскіх правоў і ўпершыню ў гісторыі стварыць дзяржаву без саслоўяў, незалежную, самастойную, з павагай да працы, таленту, асабістай свабоды. Амерыканская армія была рэвалюцыйнай, яе валанцёры не хацелі цярпець над сабой англійскай кароны, замест каралеўскай Новай Англіі яны сваёй крывёй здабывалі дэмакратычную Амерыканскую рэспубліку. Касцюшка аддаў гэтай арміі дзевяць гадоў жыцця. Разам з палкамі рэспубліканцаў ён прайшоў усе Амерыканскія штаты, удзельнічаў ва ўсіх галоўных бітвах, рызыкаваў жыццём, спаў на зямлі, месяцамі гайдаўся ў сядле, распрацоўваў інжынернае забеспячэнне наступаў і абароны. Гэта яму належыць праект тыповага форта, прыстасаванага да ўмоў Амерыкі і магчымасцей галоднай, неапранутай, неабутай, вымушанай натхненнем замяняць порах, а ўпартасцю падвойваць шэрагі сваіх рот, рэспубліканскай арміі. Рэспубліка дала Касцюшку чын генерала, ён стаў ганаровым грамадзянінам Амерыканскіх штатаў, але ад'язджаў з Новага Свету такім жа, бадай, бедным, як і нрыехаў.

Огиньского, автора знаменитого полонеза "Прощание с Родиной", в национально-освободительном движении под руководством Тадеуша Костюшко. На очередном уроке большая группа ребят при письменной подготовке к ответу внесли в обязательный конспект небольшое дополнение: Огиньский. Каждый сделал это втайне от других, предполагая дополнить устный ответ у доски неожиданным сообщением. Каково же было всеобщее удивление, когда на плакате, раскрытом перед началом устных ответов, все вдруг увидели накануне еще отсутствовавшую запись: Огиньский. Ребята готовили сюрприз учителю, учитель приготовил этот же сюрприз ребятам. Дополнительная литература На втором уроке астрономии учащиеся X класса изучают пространственную связь между географической широтой места и угловым удалением Полярной звезды от горизонта. Этот способ определения географической широты точки на поверхности Земли в Северном полушарии получил широкое распространение и в картографии, и в геодезии, и в штурманском деле: величина угла между плоскостью математического горизонта и направлением на Полярную звезду является одновременно и географической широтой места

1. История русского искусства

2. Военное искусство казацких полковников в Освободительной войне украинского народа середины ХУПв. (Воєнне мистецтво козацьких полковників у Визвольній війні українського народу середини ХУІІ ст.)

3. Военное искусство в России 2-й половины XVIII века.

4. История парикмахерского искусства

5. История первобытного искусства

6. История как искусство членораздельности
7. Контрольная работа по истории государства и права зарубежных стран
8. Контрольные вопросы по истории России IX - XX век

9. Несколько страниц из истории гитарного искусства в Петербурге – Ленинграде

10. История ораторского искусства в России

11. Развитие русского военного искусства Александром Невским и Дмитрием Донским

12. Военное искусство Древней Персии

13. Войны и военное искусство Руси в XV–XVII вв

14. История парикмахерского искусства

15. История государства и права зарубежных стран (Контрольная)

16. История государства и права зарубежных стран (Контрольная)

Планшет для пастелей "Калейдоскоп", A3, 20 листов.
Планшет для пастелей "Калейдоскоп" на жесткой подложке - незаменимый помощник художника. Бумага в планшете имеет небольшую
331 руб
Раздел: Папки для акварелей, рисования
Доска магнитно-маркерная, 60x90 см.
Доска с лакированной поверхностью позволяет размещать презентационную информацию как с помощью магнитов, так и с помощью маркеров для
1237 руб
Раздел: Доски магнитно-маркерные
Папка для рисунков и нот, на молнии "Ласпи", А2.
Главное назначение — хранение и перемещение не только рисунков, чертежей, эскизов и т.д. (до формата А2), но прочих материалов,
804 руб
Раздел: Папки для акварелей, рисования

17. Контрольная работа по всеобщей истории государства и права

18. Контрольная работа по всеобщей истории государства и права

19. История открытия первобытного искусства

20. Г. Вельфлин. Основные понятия истории искусства

21. Военный коммунизм (Контрольная)

22. Становление и развитие системы управления Военно-Морским флотом в Петровский период Российской истории
23. История природы и история человечества (Контрольная)
24. Отечественная история (Контрольная)

25. Китч: не-искусство не-элиты. Этимология и история понятия

26. История искусства Древнего Египта. Ансамбль в Саккара

27. История создания «Комеди Франсэз» и сценическое искусство Франции конца ХVII века

28. Военная социология в России: история, современное состояние и перспективы

29. Контрольная история Государства и Права

30. Роль казачества в военной истории России

31. История создания Иртышской военной линии

32. Полководческое искусство Святослава и военная деятельность Владимира Мономаха

Набор ковриков "Kamalak Tekstil" для ванной, 50х50 см и 50x80 см (фиолетовый).
Ковры-паласы выполнены из полипропилена. Ковры обладают хорошими показателями теплостойкости и шумоизоляции. Являются гипоаллергенными. За
607 руб
Раздел: Коврики
Фоторамка на 11 фотографий С31-021 Alparaisa "Family", коричневый, 47x53,5 см.
Размеры рамки: 47x53,5 cм. Размеры фото: - 10х15 см (4 штуки), - 15х10 см (7 штук). Фоторамка-коллаж для 11-ти фотографий. Материал:
868 руб
Раздел: Мультирамки
Портфель "Attache", A4, серый.
Одно отделение.
375 руб
Раздел: Папки-портфели, папки с наполнением

33. Военное мастерство и полководческое искусство Минина и Пожарского

34. Витражное искусство. История и современность

35. История искусства от первобытного общества до искусства XVIII века

36. Храмовое искусство Древнего Рима

37. Росписи Успенского собора Княгинина монастыря XVII века в г. Владимире. История создания памятника.

38. История появления реактивной авиации
39. История авиации
40. Контрольные испытания газотурбинных двигателей

41. История развития этологии

42. Танкостроение СССР в военный период

43. Разглашение сведений военного характера, составляющих государственную тайну. Утрата документов, содержащих военную тайну

44. Военно-воздушные силы

45. Военно-эксплуатационная оценка автомобильных дорог

46. Военные реформы 1862-74 годов в России. Техническое перевооружение армии и флота, всесословная воинская повинность. Изменение системы военного управления

47. История развития и выдающиеся конструкторы российского оружия

48. Лекции "Военная топография"

Папка для тетрадей "Калейдоскоп", А3.
Папка для тетрадей формата A3, закрывается на молнию. Отличается вместительностью и ярким дизайном (полноцветная печать на пластике). Для
507 руб
Раздел: Папки для тетрадей
Фоторамка "Poster gold" (40х60 см).
Для фотографий размером 40 х 60 см. Материал рамки - пластик. Цвет - золотистый. Материал подложки - плотный картон. Крепежи позволяют
770 руб
Раздел: Размер 40x60 (А2)
Качели, подвесные.
Эти подвесные качели можно разместить дома или на улице в любом удобном месте. Наш пластик прочен и долговечен, поэтому качели прослужат
381 руб
Раздел: Качели

49. Порядок выплаты окладов по воинским должностям военнослужащим, проходящим военную службу по призыву при назначении их с одной воинской должности на другую

50. Применение лазеров в военном деле

51. Социально-политический анализ Военной доктрины Российской Федерации

52. Закон российской федерации о воинской обязанности и военной службе

53. Бытовые и военные яды

54. Греция: Политика. Искусство. Наука
55. Территориальные особенности обеспеченности хозяйства Украины природными ресурсами (Контрольная)
56. Контрольные вопросы для самопроверки (темы: "Предмет и задачи экономической географии" и другие)

57. История города Пермь

58. История Астраханской области

59. Объем и характеристики исходной информации для составления проектов разработки нефтяных и газовых месторождений (контрольная)

60. Занятость и безработица (Контрольная)

61. Административное право (Контрольная)

62. Понятие административного правонарушения и состав административного проступка (Контрольная)

63. Доказательства в арбитражном процессе (Контрольная)

64. Вещи как объекты гражданских прав (Контрольная)

Набор "Учимся считать. Числовой ряд до 20".
Новый уникальный комплект для быстрого обучения детей счету от института Эриксона - ведущего европейского центра коррекционной
1069 руб
Раздел: Счетные наборы, веера
Магнитофончик "Мульти-пульти".
С магнитофончиком "Мульти-пульти" можно устроить настоящую дискотеку! Слушай 16 песенок ("Весёлая карусель",
340 руб
Раздел: Прочие
Папка для чертежей и рисунков, А2.
Толщина 1,3 мм. Размер - А2 (640x470 мм). 1 отделение. Материал - пластик. 2 ручки. Закрывается на молнию. Цвет в ассортименте, без
537 руб
Раздел: Папки для акварелей, рисования

65. Гражданское право (Контрольная)

66. Виды договоров (Контрольная)

67. Содержание договора и подразделение его на виды (Контрольная)

68. Гражданский процесс (Контрольная)

69. Гражданский процесс (Контрольная)

70. Гражданско-процессуальный порядок (защиты прав и законных интересов граждан и организаций [Контрольная])
71. Аграрное право (Контрольная)
72. Понятие и особенности аграрных правоотношений (Контрольная)

73. Всеобщая история государства и права зарубежных стран (Шпаргалка)

74. История государства и права зарубежных стран

75. История Китая

76. Лекции по истории

77. Шпаргалка по истории государства и права зарубежных стран

78. История Канады

79. История мирового развития в XX веке на примере Великобритании, США и Японии

80. История Казахстана

Подушка "Нордтекс. Зебры", 40х40 см.
Декоративные подушки являются непременным элементом современного интерьера. Они могут послужить прекрасным украшением не только спальни,
454 руб
Раздел: Подушки
Детский стиральный порошок "Ondalind", без фосфатов, 1,8 кг.
Экологически безопасный гранулированный стиральный порошок, гипоаллергенный, без фосфатов, без хлора, без запаха. Инновационная технология
655 руб
Раздел: Для стирки детских вещей
Средство для мытья посуды Finish "Power Powder", порошкообразное, 2,5 кг.
Средство для мытья посуды в посудомоечных машинах порошкообразное, начинает действовать сразу, устраняя даже самые сильные
718 руб
Раздел: Для посудомоечных машин

81. Ответы на экзаменационные вопросы по Истории Государства и Права Зарубежных стран

82. Словарь терминов (по истории зарубежных стран)

83. История и культура народов Огненной Земли

84. История России (шпаргалка)

85. История государства и права России

86. История государства и права России
87. История государства и права России. (Образование Русского централизованного государства в XV-XVI вв. Свержение Временного правительства и захват власти большевиками. WinWord)
88. Новейшая история

89. Развитие общего понятия и системы преступлений от Русской Правды к Судебнику 1497 г. (Контрольная)

90. История Советсткого флота (History of the Soviet fleet)

91. История Царского села

92. История России (шпаргалка)

93. Шпаргалки к экзамену по истории

94. История отечественного права (задания)

95. Шпаргалки по истории отечественного гос и права 18-19 века

96. История Плевенской эпопеи

Маркеры для досок, 12 цветов.
Маркеры для досок идеальны для использования дома и в детских учреждениях. Количество цветов: 12 ярких и сочных цветов. Надписи и рисунки
503 руб
Раздел: Для досок
Набор линеров "Kores", 0,4 мм, 10 цветов.
Линеры имеют эргономичную зону обхвата. Толщина линии письма - 0,4 мм. Набор содержит 10 цветов. Входящие в набор цвета:
424 руб
Раздел: Капиллярные
Этажерка для обуви разборная, 2 полки, 435x660x300 мм, 4 положения.
Этажерка Ника ЭТ3 - ваш правильный выбор в экономии свободного пространства. Модель предназначена для хранения обуви в прихожей. Она
720 руб
Раздел: Полки напольные, стеллажи

97. Билеты по Истории (1 курс МТЭТ РГТЭУ)

98. История. Хронологическая таблица

99. Л.А.Кацва "История России с Древних Времен и до ХХ Века"


Поиск Рефератов на сайте za4eti.ru Вы студент, и у Вас нет времени на выполнение письменных работ (рефератов, курсовых и дипломов)? Мы сможем Вам в этом помочь. Возможно, Вам подойдет что-то из ПЕРЕЧНЯ ПРЕДМЕТОВ И ДИСЦИПЛИН, ПО КОТОРЫМ ВЫПОЛНЯЮТСЯ РЕФЕРАТЫ, КУРСОВЫЕ И ДИПЛОМНЫЕ РАБОТЫ. 
Вы можете поискать нужную Вам работу в КОЛЛЕКЦИИ ГОТОВЫХ РЕФЕРАТОВ, КУРСОВЫХ И ДИПЛОМНЫХ РАБОТ, выполненных преподавателями московских ВУЗов за период более чем 10-летней работы. Эти работы Вы можете бесплатно СКАЧАТЬ.